Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Працягваецца пераслед за атрыманне «дапамогі» праз INeedHelpBY

29.02.2024 16:09
Па адміністрацыйных справах асудзілі мінімум 127 чалавек.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Падчас рэйду КДБ напрыканцы студзеня за атрыманне прадуктовай дапамогі ад INeedHelpBY пад пераслед трапілі не менш за 287 чалавек. Па адміністрацыйных справах асудзілі мінімум 127 чалавек, 100 з якіх – паводле арт.24.15 КаАП (выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі). Суды прызначаюць вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы аплаты ў Е-дастаўцы.

Праваабаронцы «Вясны» заклікаюць абскарджваць рашэнні судоў. Паводле іх, гэта дае шанец на адмену пастановы, а таксама дазваляе адцягнуць час для выплаты штрафа (мінімум на 2 месяцы).

ав

Бацьку траіх дзяцей асудзілі да года калоніі за каментары ў сацсетках

29.02.2024 14:57
. Сілавікі абвінавацілі Шчарбіна ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 года, якія адбываліся на БМЗ.