Беларуская Служба

Чарга грузавікоў у Польшчу з Беларусі за суткі павялічылася ў чатыры разы

05.03.2024 15:08
Пасля закрыцця Літвой пунктаў пропуску транспартныя плыні ў ЕС пераразмяркуюцца, павялічыўшы нагрузку на памежныя пераходы, якія функцыянуюць.
Przejście graniczne w Kukurykach.
Przejście graniczne w Kukurykach.strazgraniczna.pl

У прыватнасці, за суткі перад польскім памежным пераходам Кукурыкі (Казловічы) колькасць фураў павялічылася з 50 да 200 транспартных адзінак, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Найбольш загружаны маршрут у краіны ЕС праходзіць праз  пункт пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог).

Па стане на 10:00 5 сакавіка легкавы транспарт знаходзіцца ў чарзе перад усімі літоўскімі пунктамі пропуску. Перад польскім Тэрэспалем уезду ў ЕС чакаюць 340 аўто.

З 1 сакавіка Літва ў аднабаковым парадку закрыла пункты пропуску Лаварышкес (Катлоўка) і  Райгардас (Прывалка) на мяжы з Беларуссю. Акрамя таго, уведзеныя абмежаванні на нерэгулярныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі і забарона на перасячэнне мяжы для веласіпедыстаў праз Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).

вх