Беларуская Служба

У Бярозе сілавікі рэжыму Лукашэнкі зладзілі чарговы «хапун»

06.03.2024 12:32
Затрыманыя пяць чалавек.
.   .
Ілюстрацыя. ГУБАЗіК затрымлівае людзей. Фота: Скрыншот Hrodna.life

ГУБАЗіК паведаміў аб новых масавых затрыманнях у Бярозе Брэсцкай вобласці. Пад «хапун» трапілі мясцовыя жыхары, якія нібыта ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

На відэа, размешчаным у Telegram-канале ГУБАЗіку, паказаныя пяць мужчын, якія расказваюць, што нібыта ўдзельнічалі ў пратэстах, а цяпер раскайваюцца ў сваіх дзеяннях. Адзін з затрыманых кажа, што працуе дальнабойшчыкам у Літве. Яго прымусілі назваць свой заробак.

Пра папярэдні «хапун» у Бярозе сілавікі распавялі 4 сакавіка – на «пакаянных» відэа паказалі чацвярых мужчын. Яны казалі аб сваім удзеле ў пратэстах 2020 года. Аднаму на шыю павязалі шалік хакейнага клуба «Дынама» (Мінск). Статус і абвінавачанні, прад'яўленыя затрыманым, пакуль невядомыя.

Хартыя'97

нг