У аўторак у Швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы сярод жаночых зборных. Беларусь патрапіла ў групу C1, дзе таксама апынуліся Кіпр, Грузія і Літва, паведамляе выданне «Трыбуна».
Трапленне ў адну групу з падапечнымі Юрыя Малеева не ўзрадавала літоўцаў. Там ад самага пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне паслядоўна прытрымліваюцца пазіцыі, што да яе заканчэння расійскія і беларускія спартсмены не павінны ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. А год таму літоўскі Сейм аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая заклікае да забароны беларуска-расійскага ўдзелу ў Алімпіядзе-2024. Пры гэтым сваім спартсмена спаборнічаць з прадстаўнікамі Беларусі і РФ літоўскія палітыкі не забаранялі.
«Трыбуна» нагадвае, што з той пары, як пачалася вайна, літоўцы ўжо ў які раз натрапляюць на беларусаў у футболе, і не атрымліваюць ад гэтана ніякай радасці. Спачатку лёсаванне звяло зборныя ў футзале. Літва ўвогуле не хацела гуляць з беларусамі, але пад пагрозай бана ад УЕФА пагадзілася правесці два матчы на нейтральнай тэрыторыі ў Арменіі – і нечакана выкінула суперніка з кваліфікацыі да чэмпіянату света.
ав