«Ваенная абстаноўка, якая сёння складваецца вакол нашай краіны, нарошчванне ваеннага патэнцыялу ў цэлым краін НАТА і, у прыватнасці, нашых суседзяў з Захаду па перыметры, сведчыць аб тым, што, як сказаў прэзідэнт, нас у спакоі не пакінуць», – сказаў Касінскі.
Касінскі кажа, што грошы ў нарошчванне ўзбраення ўкладаюцца з мэтай падрыхтоўкі да вайны.
«Мы бачым усе прыкметы падрыхтоўкі да вайны, таму наша галоўная задача – быць напагатове. Тыя прыкметы, якія будуць сведчыць ужо аб перарастанні рызык у пагрозы нацыянальнай бяспецы, і прыняць своечасовыя меры», – кажа памочнік міністра абароны генерал-маёр Леанід Касінскі.
вх