«Полк Каліноўскага складаецца пераважна з беларусаў і налічвае крыху менш за 5 тыс. байцоў. Акрамя таго, у падраздзяленні імя Касцюшкі, якое ў складзе палка, ёсць добраахвотнікі з усяго свету – палякі, канадцы, французы», – адзначыў камандзір палка Дзяніс Прохараў у інтэрв’ю ўкраінскаму выданню «Online.ua». Яго словы цытуе «Белсат».
Дзяніс Прохараў паведаміў, што на сённяшні дзень байцы палка імя Каліноўскага – гэта прафесійныя вайскоўцы, якія ведаюць, як максімальна якасна выканаць сваю работу. Яны змаглі ператварыцца са звычайных цывільных у сапраўдных ваяроў, сказаў камандзір.
Паводле Прохарава, ягоныя байцы вырашылі стаць на абарону Украіны пасля нападу Расіі, бо яны ведаюць, што ў беларусаў і ўкраінцаў – агульны вораг. Яны ўсведамляюць, што расейская імперыя сама па сабе нікуды не дзенецца і Крэмль ніколі не спыніцца на паўдарозе, сказаў Прохараў.
«Ад таго, як хутка мы пераможам ворага, залежыць тое, як хутка беларусы змогуць вярнуцца на сваю Бацькаўшчыну. У нас ёсць лозунг: «Мы вызваляем Беларусь праз вызваленне Украіны», – падкрэсліў у інтэрв’ю выданню камандзір палка імя Каліноўскага.
вс