Праваабарончы цэнта «Вясна» выступіў з адмысловай заявай у звязку з хапуном адвакатаў.
28 лютага ў Беларусі прайшоў першы рэйд з масавымі затрыманнямі адвакатаў. Дакладная колькасць затрыманых і нагода застаюцца невядомымі, аднак праваабаронцы называюць лічбу ў 12 адвакатаў. Большасць з тых, каго затрымалі, былі неўзабаве адпушчаныя на волю. Лёс тых, каго не адпусцілі, дагэтуль невядомы.
Другі масавы хапун адбыўся 20 сакавіка 2023 года, калі было затрымана шэсць адвакатаў, якія абаранялі палітвязняў. Агулам жа за перыяд з 2020 года да 28 лютага 2024 года зафіксавана не менш за 23 выпадкі затрымання адвакатаў, якія абаранялі палітвязняў, за нібыта здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў.
«Пераслед адвакатаў, якія паміж іншага з'яўляюцца ўдзельнікамі выканання правасуддзя, сур'ёзна падрывае рэалізацыю прынцыпу вяршэнства права і здольнасць прадстаўнікоў адвакацкай прафесіі абараняць сваіх кліентаў», гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.
юл