Беларуская Служба

У Беларусі пачаў працу парламент новага склікання

22.03.2024 11:31
Дэпутаты выбралі на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў былога кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі – Ігара Сяргеенку.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: https://news.zerkalo.io/economics/64048.html

У Мінску адкрылася сесія дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў новага склікання. Адкрыў сесію кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка. Перш за ўсё дэпутаты вырашылі абраць новага старшыню.

«У новым складзе Палаты прадстаўнікоў будуць працаваць 20 дэпутатаў папярэдняга склікання, а таксама 27 дэпутатаў мясцовых саветаў 28-га склікання. Сярод абраных дэпутатаў 33,6% – жанчыны, адзін прадстаўнік моладзі, яму 29 гадоў, найстарэйшаму дэпутату 66 гадоў», – распавёў Карпенка.

Дэпутаты выбралі на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў былога кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі – Ігара Сяргеенку. Ён і быў абраны новым старшынёй праз таемнае галасаванне.

Партал Зеркало нагадвае, што былы старшыня Уладзімір Андрэйчанка займаў гэтую пасаду 16 гадоў.

нг