Беларуская Служба

МУС Беларусі папоўніла «спіс экстрэмістаў» – цяпер у ім амаль чатыры тысячы чалавек

22.03.2024 13:16
МУС Беларусі дадало ў «спіс экстрэмістаў» яшчэ 32 чалавекі, у тым ліку 13 жанчын. Цяпер усяго ў спісе 3914 чалавек.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Fanni_2021

Праваабарончы цэнтр «Вясна» нагадвае, што непагашаная судзімасць накладвае на чалавека шэраг абмежаванняў і ўражвае ў правах, у тым ліку ў праве на працу.

Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у «спіс экстрэмістаў», кантралююцца «з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці».

Цягам пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.

вх