У Празе пачалася ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Прыехалі дэлегаты з 21 краіны, высунута больш за 100 ініцыятыў. Канферэнцыю ўрачыста адкрыла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.
Асобную падзяку ў арганізацыі канферэнцыі Ціханоўская выказала Офісу дэмакратычнай Беларусі ў Чэхіі і яго кіраўніцы Крысціне Шыянок. Нацыянальная лідарка анансавала афіцыйнае адкрыццё Офіса ў Празе ў панядзелак, у Дзень Волі.
Святлана Ціханоўская: «Мы з вамі сапраўдная сіла. Магчыма, пакуль не арганізаваная ідэальна. І магчыма, пакуль не дзейнічаем як адзін кулак. Але нам нішто не замінае ўдасканаліць сваю працу. І для гэтага мы сёння сабраліся тут».
Кіраўніца Кабінета павіншавала прысутных з надыходзячым Днём Волі і адзначыла:
«Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам, якія змагаюцца ўнутры краіны, нягледзячы на рэпрэсіі, а аказваць ім рэальную дапамогу і адстойваць беларускія інтарэсы за мяжой. І безумоўна, дапамагаць Украіне і набліжаць яе перамогу. Бо лёсы нашых краін наўпрост узаемазвязаныя».
Кабінет Святланы Ціханоўскай
нг