Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым усё ж адбылася ўвечары 22 сакавіка. Гэтым разам, як і ў Коўне напярэдадні, вечарыну наведалі літоўскія госці, у тым ліку тыя, хто называе знакамітага пісьменніка «галоўным ідэолагам літвінізму».
Балтыйскі тур Уладзіміра Арлова зладзіў яго выдаўца і заснавальнік найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі (а цяпер яшчэ і выдавецтва) Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.
Будзьма нагадвае, што скандальнасць гэтаму туру Уладзіміру Арлова прыдалі допісы літоўскіх барацьбітоў з так званым літвінізмам, арганізаваных слядоў якога не знайшоў і Дэпартамент нацыянальнай бяспекі Літвы, як сведчыць яго зусім нядаўняе паведамленне.
Уладзімір Арлоў на пачатку імпрэзы падзякаваў Літве, якая дала прытулак шматлікім беларусам, што «у гэты драматычны для нашай найноўшай гісторыі час былі вымушаныя пакінуць сваю Айчыну».
Будзьма
нг