За 15 гадоў вырасла лічба прыхільнікаў незалежнасці Беларусі, вынікае з апытання, праведзенага брытанскім аналітычным цэнтрам Chatham House.
У ходзе даследавання беларусам было прапанавана выказаць сваё стаўленне да сцвярджэнняў, якія тычацца знешнепалітычных арыенціраў краіны.
77% удзельнікаў апытання заявілі, што Беларусь павінна быць незалежнай краінай. Яшчэ 18% не маюць адназначнага адказу. І толькі 5% не згодныя з тэзісам пра незалежнасць дзяржавы.
За нейтралітэт, а таксама за сяброўства як з Расіяй, так і з Украінай выказаліся па 58%.
Членства краіны ў Еўрапейскім Саюзе падтрымаў кожны чацвёрты (25%). Такая ж – колькасць прыхільнікаў агульнай з Расіяй саюзнай дзяржавы.
У даследаванні адзначаецца, што атрыманыя вынікі не вельмі адрозніваюцца ад апытання, праведзенага ў 2009 годзе.
Нягледзячы на ўзмацненне сувязей з Расіяй за 15 гадоў у Беларусі стала больш прыхільнікаў незалежнасці.
Пры гэтым зменшылася і колькасць тых, хто выказваецца супраць саюзнай дзяржавы з Расіяй.
вс