Беларуская Служба

У Сенаце Польшчы пройдуць слуханні па пытаннях інтэграцыі беларусаў

24.03.2024 15:54
Колькасць грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы, ацэньваецца на 310 тыс. чалавек.
Польскія сенатары падчас галасавання Х(Twitter)/@PolskiSenat

У Сенаце Польшчы пройдуць слуханні па пытаннях інтэграцыі беларусаў. Аб гэтым дамовіліся дарадчык Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і віцэ-старшыня Сенату Польшчы Міхал Каміньскі. Палітыкі сустрэліся падчас VII Форуму Каліноўскага ў Вільні.

Згодна з апублікаванай у лютым бягучага года на аналітычнай платформе Picodi.com статыстыкай, толькі за 2023 год у Польшчу пераехалі больш за 60 тыс. беларусаў. Агульная колькасць грамадзян Беларусі ў Польшчы за апошнія пяць гадоў вырасла ў 6,5 раза і зараз ацэньваецца прыкладна на 310 тыс. чалавек.

вс