У Літве пачаліся вучэнні каманднага складу пяхотнай брыгады літоўскай арміі «Жалезны воўк». Частка манеўраў будзе праводзіцца, у тым ліку, у памежных з Польшчай раёнах.
Вучэнні будуць доўжыцца тыдзень. У іх возьмуць удзел больш за восемсот вайскоўцаў і будзе задзейнічана каля ста адзінак баявой тэхнікі. Сцэнар вучэнняў прадугледжвае перакідванне каманднага складу падраздзяленняў брыгады ў раёны паўднёвай Літвы. Будзе адпрацоўвацца планаванне і правядзенне абарончых аперацый. У сваю чаргу камандаванне - у залежнасці ад развіцця сітуацыі - правярае здольнасць прымаць адпаведныя рашэнні.
Армія таксама будзе весці аперацыі з выкарыстаннем ІТ-сістэм. Мэта манеўраў - праверка і ўмацаванне парадку кіравання і сувязі брыгады з батальёнамі і іншымі воінскімі часткамі. Гэта таксама этап падрыхтоўкі да адных з найбуйнейшых міжнародных ваенных вучэнняў «Жалезны воўк 2024», якія стартуюць у Літве ў чэрвені.
IAR/вх