Беларуская Служба

Журналіст Ігар Карней прызнаны палітычным зняволеным

25.03.2024 12:15
Мінскі гарадскі суд прызначыў прызначыў Ігару 3 гады калоніі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».
Ігар Карнейкрыніца: Радыё Свабода

Ігар Карней – беларускі журналіст, які раней працаваў пазаштатным карэспандэнтам «Радыё Свабода». У лістападзе 2020 года Ігар ужо сутыкаўся з затрыманнем падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў пры асвятленні акцый пратэсту. У апошнія гады Карней працаваў як журналіст-фрылансер.

Яго затрымалі 17 ліпеня 2023 года ў Мінску, пазней супраць яго распачалі крымінальную справу. 22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прызначыў Ігару 3 гады калоніі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Праваабарончыя арганізацыі, якія прызналі журналіста палітвязнем, лічаць, што дзеянні ўлады ў дачыненні да Ігара Карнея з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Ігара Карнея і спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

ав/Вясна

У Беларусі былога журналіста «Радыё Свабода» асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і вялікага штрафу

22.03.2024 11:54
Ігару Карнею прысудзілі 3 гады калоніі і 20 тысяч рублёў (каля 6 тысяч еўра) штрафу.