Беларуская Служба

Спікер Сената Чэхіі: Беларускі ўрад у выгнанні зноў мог бы працаваць у Празе

26.03.2024 12:01
Падчас візіту ў Чэхію Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў адкрыцці Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе.
Сцях ЧэхііTheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

Спікер Сената Чэхіі заявіў, што беларускі эміграцыйны ўрад можа зноў працаваць у Празе. Разам з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай Мілаш Выстрчыл ушанаваў памяць двух беларускіх прэзідэнтаў у выгнанні, якія пахаваныя на Альшанскіх могілках у сталіцы Чэхіі. Палітык нагадаў, што ў першай палове мінулага стагоддзя беларускія ўлады ў эміграцыі працавалі менавіта ў Празе:

- З 1923 года па 1945 год у Празе дзейнічаў антыбальшавіцкі беларускі ўрад у эміграцыі. Сёння мы знаходзімся ў сітуацыі, калі Чэхія зноў можа даць прытулак беларускаму ўраду ў выгнанні для працы на вольную Беларусь.

Нагадваем, учора Святлана Ціханоўская разам з кіраўніком чэшскай дыпламатыі Янам Ліпаўскім адкрылі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе. Згаданае месца закліканае злучаць беларускую, чэшскую і еўрапейскую грамадзянскую супольнасць, а таксама дапамагчы беларускім палітвязням.

<script async src="https://telegram.org/js/telegram-widget.js?22" data-telegram-post="byplradio/11521" data-width="100%"></script>

Падчас візіту ў Чэхію з лідаркай беларускай апазіцыі сустрэўся таксама з прэзідэнт Петр Павел. Раней Святлана Ціханоўская разам з амбасадарамі Польшчы і Літвы адкрыла дошку памяці Францішка Скарыны.

IAR/аз

Дзень Волі 2024. Свята з палітвязнямі на першым плане (ФОТА)

24.03.2024 19:31
У нядзелю ў Варшаве прайшоў марш і музычная праграма з нагоды 106-х угодак БНР. 

Ціханоўская: Мы кажам «Дзень Волі», а разумеем, што ўся краіна апынулася ў закладніках Расійскай імперыі

25.03.2024 10:15
Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак з нагоды Дня Волі, які адзначаецца сёння.