«Публічна скажу: любая правакацыя павінна спыняцца ўзброеным шляхам. Няма чаго з імі жартаваць. Парушылі дзяржаўную мяжу – да знішчэння. Ніхто не павінен ні з кім цырымоніцца. І мы так і будзем рабіць. Таму што калі мы будзем жаваць соплі, ведаеш, што будзе, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Таму любое парушэнне дзяржаўнай мяжы – на знішчэнне. Яны разумеюць толькі сілу».
Камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Аляксандр Навуменка далажыў, што цяпер на паўночна-заходнім аперацыйным напрамку абстаноўка застаецца складанай і мае тэндэнцыю да нарастання напружанасці.
Ён меў на ўвазе ўзмацненне мяжы з Беларуссю з боку Літвы і Латвіі, таксама вучэнні ў Польшчы і Літве «Квадрыга-2024».
ав