Беларуская Служба

Папулярная блогерка Жанна Лаўрова выйшла на волю

26.03.2024 15:01
Жанчыну затрымалі на адзін дзень па даносе прапагандыста.
Жанна Лаўрова Жанна Лаўрова/TikTok/скрыншот

Сёння раніцай папулярная беларуская TikTok-блогерка Жанна Лаўрова выйшла ў эфір. Учора ГУБАЗіК напісаў, што жанчына затрыманая. Ейныя каналы нейкі час былі недаступныя, але іх аднавілі, паведамляе «Наша Ніва».

Жанна Лаўрова не распавядала пра падрабязнасці ўчарашняга дня. Сказала, што застаецца са сваімі гледачамі і збягаць не збіраецца. «Я хачу жыць у сваёй краіне, мне тут спакойна, добра. Мільён разоў гэта казала», – заявіла жанчына.

Яна падзякавала тым, хто ўчора падтрымаў яе, і тым, хто «перакруціў ». «Гэта для мяне таксама вялізны досвед, вялізныя вывады, таму таксама дзякуй», – сказала яна.

У адным з апошніх стрымаў Лаўрова сказала, што «яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумеранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей». Гэтыя словы выдраў з кантэксту (з некалькіх хвілінаў роліку пакінуўшы 10 секунд) прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, дзе заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.

Лаўровай пагражалі крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызму» і сямю гадамі турмы. У якім статусе знаходзіцца жанчына, невядома.

аз

Следчы камітэт Беларусі распачаў завочнае следства яшчэ супраць 11 чалавек

18.03.2024 15:30
Спецыяльнае вядзенне справаў у Беларусі ўвялі для палітычных апанентаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой.

Затрымалі праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка

18.03.2024 16:31
З чым звязанае яго затрыманне – пакуль невядома.