Беларуская Служба

Генпракуратура Беларусі заявіла пра падрыхтоўку яшчэ 5 судоў у дачыненні да памерлых

26.03.2024 16:02
18 сакавіка Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіміра Катрука вінаватым у генацыдзе беларускага народа без прызначэння пакарання.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гепракуратура Беларусі рыхтуе судовыя працэсы ў дачыненні да яшчэ 5 памерлых людзей, якіх абвінавачваюць у «генацыдзе беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны», заявіў 26 сакавіка генпракурор Андрэй Швед, паведамляе «Свабода».

Ён адзначыў, што нядаўняе асуджэнне Уладзімiра Катрука, які памёр у 2015 годзе, з'яўляецца «прэцэдэнтам, якога няма ў ніводнай краіне свету».

Нагадваем, 18 сакавіка Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіміра Катрука вінаватым паводле арт. 127 Крымінальнага кодэкса (генацыд) без прызначэння пакарання. Яго імя называецца ў ліку тых, хто мае дачыненне да спалення беларускай вёскі Хатынь у 1943 годзе. У той час ён служыў у 118-м батальёне шуцманшафта.

«Сёння мы рыхтуем матэрыялы ў дачыненні да, як мінімум, пяці карнікаў, у тым ліку калабарантаў.
Генпракурор, між іншым, узгадаў прозвішча Сямёна Серафімовіча каменданта паліцыі мястэчка Мір, які ў часе вайны ўдзельнічаў у карных рэйдах нацыстаў. Нядаўна яго згадваў праўладны гісторык Ігар Марзалюк.

аз

Суд прызнаў памерлага 9 гадоў таму Уладзіміра Катрука вінаватым у генацыдзе беларускага народа

18.03.2024 12:30
Імя Уладзіміра Катрука называецца ў ліку тых, хто мае дачыненне да спалення беларускай вёскі Хатынь у 1943 годзе.