Беларуская Служба

Праваабаронцы запатрабавалі рэабілітацыі 46 былых палітвязняў

28.03.2024 10:39
Праваабаронцы патрабуюць» перагляду іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй усіх відаў шкоды
Рэпрэсіі ў БеларусіShutterstock.com/BRAINSTROM

Былымі палітвязнямі прызнана яшчэ 46 чалавек, гаворыцца ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 28 сакавіка.

У спіс грамадзян з такім статусам уключаныя: Дзмітрый Абдульманаў, Аляксандр Арцыбашаў, Кірыл Ахрэмчык, Антон Беліч, Вольга Балонкіна, Уладзіслаў Бандарэнка, Андрэй Барушка, Ілля Булье, Яўген Бутайкіс, Арцём Васькін, Марыя Валадковіч, Антон Жальнераса, Дзмітрый Зарэмба, Мікіта Кавалеўскі, Уладзімір Канапліцкі, Людміла Каляда, Дзмітрый Каспяровіч, Павел Кастрыкін, Андрэй Касцючук, Лізавета Кленіцкая, Дзмітрый Кленіцкі, Іван Клімчук, Уладзіслаў Корзун, Ігар Котаў, Яўген Курцэвіч, Андрэй Лабанок, Яўгенія Лабанок, Мікіта Лімант, Ульяна Мелюх, Арцём Мілашэвіч, Антон Нікіцін, Максім Аўсяннікаў, Сяргей Альшук, Аляксей Асіпчук, Віталь Паўлаў, Руслан Пратасеня, Анастасія Русецкая, Андрэй Савін, Уладзіслаў Сачко, Уладзіслаў Саўчык, Віктар Сутармін, Андрэй Фёдараў, Артур Філіпаў, Мікалай Халаеў, Кацярына Шабетнік, Аляксандр Іокша.

«Мы ацэньваем пераслед вышэйназваных асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання ў дачыненні да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска значных падзей», – адзначаюць праваабаронцы.

У дачыненні да пералічаных былых палітвязняў праваабаронцы патрабуюць» перагляду іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй усіх відаў шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі».

Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Human Constanta, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Lawtrend, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

яс/Крыніца: «Вясна»/Позірк

Прадстаўнік BELPOL: «Мы бачым сістэмнасць рэпрэсій у Беларусі»

28.03.2024 07:27
Прадстаўнік Абʼяднання сілавікоў Беларусі BELPOL Уладзімір Жыгар расказаў пра тое, што Лукашэнка кінуў увесь сілавы апарат на выяўленне і пераслед незадаволеных уладай грамадзян.