Расія павялічыла імпарт бензіну з Беларусі на фоне зніжэння вытворчасці ўласнага бензіну з-за ўкраінскіх нападаў на расійскія НПЗ.
Імпарт беларускага бензіну ў Расію рэзка павялічыўся – з нуля ў студзені 2024 года да 3 тысяч тон у сакавіку. Пра гэта паведамляе Reuters.
Ананімныя крыніцы Reuters паведамілі, што перамовы аб далейшым імпарце вядуцца паміж урадамі і нафтавымі кампаніямі.
яс/Нехта