Як паведамляецца ў Сацсетках ініцыятывы, «агульнанацыянальная арганізацыя ABA аб’ядноўвае беларусаў ЗША. Арганізацыя скіраваная да беларусаў, якія жывуць у ЗША, рознага ўзросту, заняткаў і адукацыі, якія жывуць у розных штатах, але звязаны праз сваю беларускую спадчыну, і імкнуцца дапамагаць роднай краіне».
Рашэнне аб прызнанні «ABA Together» «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынятае МУС 28 сакавіка, піша @viasna96.
Раней сацыяльныя сеткі некаторых дыяспар ужо былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Крыніца: ПЦ «Вясна»