Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр культуры заявіў, што «зачыстка» творчай інтэлігенцыі ў РБ працягваецца

29.03.2024 18:06
Міністр культуры Анатоль Маркевіч гаварыў пра «страшныя духоўныя пагрозы, якія дзейнічаюць падобна радыяцыі».
Аўдыё

Міністр культуры Анатоль Маркевіч выступіў у Свята-Елісавецінскім манастыры (ён вядомы падтрымкай «рускага свету» і вайны РФ супраць Украіны), дзе сабраўся пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай прэзідыум Савета Рэспублікі. Гаварыў пра «ролю культуры ў духоўна-маральным фарміраванні грамадства», а атрымалася, што пра рэпрэсіі.

Па словах міністра, перад РБ стаяць «страшныя духоўныя пагрозы, якія дзейнічаюць падобна радыяцыі» на грамадства і прыводзяць да «маральнай дэградацыі людзей». І каб перамагчы іх, «недастаткова толькі сілы зброі", бо для «маральнай перамогі», лукашэнкаўцам трэба «загартаваць свой дух, каб захаваць сябе і сваю краіну».

«Уся гэтая духоўная атрута ўлівалася ў свядомасць маладых людзей з дапамогай рознага роду арт-праектаў, галерэй, культурных прастор, якія фінансаваліся псеўдамецэнатамі і заходнімі фондамі, — працягвае Маркевіч. — Частка моладзі паддалася гэтаму тлятворнага ўплыву і стала бяздумнай, але небяспечнай па сваёй разбуральнай сіле зброяй у руках замежных лялькаводаў. Мы зрабілі ўрокі з падзей 2020 года. Шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы, якая іх выгадавала і карміла».

Пра рэпрэсіі ва ўстановах культуры міністр казаў і раней, называў нават лічбы звольненых за палітыку — сотні людзей.

Еўрарадыё/вх