Беларуская Служба

Палітвязень Рыгор Кастусёў паведаміў пра праблемы са здароўем

30.03.2024 10:11
 Вядома, што, акрамя анкалогіі, Рыгора Кастусёва турбуе варыкоз ног.
 , 2020
Рыгор Кастусёў, 2020 год screen/YouTube
У палітвязня вялікія праблемы з самаадчуваннем. Пра гэта стала вядома з допісу зяця палітыка Дзмітрыя Антончыка, паведаміла Радыё Свабода.
«Дайшлі весткі ад Рыгора Кастусёва. Піша, што са здароўем усё вельмі дрэнна».
Вядома, што ў Рыгора Кастусёва анкалагічнае захворванне. Паўнавартаснай медычнай дапамогі за кратамі ён не атрымлівае. У красавіку Кастусёву споўніцца 67 гадоў.
З гродзенскай турмы ад палітыка даходзяць лісты, а вось званкоў ён пазбаўлены.
Умовы ў турме Рыгор Кастусёў называе цяжкімі. Вядома, што, акрамя анкалогіі, Рыгора Кастусёва турбуе варыкоз ног.
Старшыня закрытай уладамі партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў асуджаны паводле 357-га артыкулу Крымінальнага кодэксу на 10 гадоў за нібыта «змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Беларускія праваабаронцы прызналі Рыгора Кастусёва палітвязнем. Сваёй віны Кастусёў не прызнаў.
яс

Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі разгледзець пытанне пра памілаванне анкахворага Кастусёва

27.02.2024 11:35
Нягледзячы на пагаршэнне стану здароўя палітвязня неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу.