Згодна з пастановай Саўміна, зараз база незанятага ў эканоміцы насельніцтва будзе абнаўляцца не кожныя тры месяцы, а штомесяц. У яе таксама трапляюць, паводле гэтага дакумента, жанчыны, якія выхоўваюць дзіця ва ўзросце да 7 гадоў або траіх і больш непаўналетніх дзяцей, і не пражываюць фактычна ў Беларусі, "за выключэннем выпадкаў выезду за мяжу на лячэнне і (або) аздараўленне".
Да «дармаедаў» аднесеныя і не пражываючыя ў Беларусі маці (мачахі) або бацькі (айчымы), усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны (папячыцелі), а таксама тыя, хто выхоўвае дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.
У базу будуць уключацца іпэшнікі, калі яны не плацяць "падаткаў з даходаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, падаходнага падатку з фізічных асоб і (або) адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб". Ёсць, праўда, выключэнне - вызваленне ад выплаты такіх падаткаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Для тых, хто атрымлівае даходы ад здачы ў наём (арэнду) жылых і нежылых памяшканняў і машына-месцаў, павінен выплачваць падаходны падатак у фіксаванай суме.
У «чорны спіс» могуць патрапіць агароднікі, якія займаюцца раслінаводствам/жывёлагадоўляй за мяжой Мінска і абласных цэнтраў і зарэгістраваныя па месцы жыхарства. Ім нельга з'язджаць з Беларусі больш як на 30 дзён на працягу квартала.
Згодна з пастановай, пры складанні базы даных працаздольных асоб, не занятых у эканоміцы, улічваецца інфармацыя, атрыманая ад расійскага боку.
Крыніца: Беларусы і рынак
нг