Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусаў папярэджваюць аб магчымай дэвальвацыі - ад чыноўнікаў да экспертаў

01.04.2024 12:33
У лідарах па выніках першага квартала апынуліся Украіна і Расія. Трэцяе месца з Беларуссю падзяліў Узбекістан.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

На 31 сакавіка курс долара па Нацбанку склаў 3,2498 рублі. Гэта на 2,28 працэнта больш, чым на 31 снежня мінулага года. Гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены "Позіркам" параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2023 года і 31 сакавіка 2024-га.

У лідарах па выніках першага квартала апынуліся Украіна - на 3, 26% (з 37,9824 да 39,2214 грыўны) і Расія - на 2, 99% (з 89,6883 да 92,3660 рубля). Трэцяе месца з Беларуссю падзяліў Узбекістан, дзе долар падаражэў таксама на 2,28 працэнта (з 12 338,77 да 12 620,09 сума).

Далей ідуць Латвія, Літва і Эстонія - 2,21% (з 0,905 да 0,925 еўра), Малдова - 1,37% (з 17,4062 да 17,6449 лея), Кыргызстан - 0,43% (з 89,085 да 89,4708 сома), Грузія - на 0,22% (з 2,6894 да 2,6953 лары).

Амерыканская валюта патаннела ў Таджыкістане - на 0,05% (з 10,9571 да 10,9511 самані), Казахстане - на 1,71% (з 454,56 да 446,78 тэнге) і Арменіі - на 2,84% ( з 404,79 да 404,16 драма). У Азербайджане афіцыйны курс амерыканскай валюты не мяняецца з 7 сакавіка 2018 года (1,7 маната), у Туркменістане — з 1 студзеня 2015-га (3,5 маната).

Паводле прагнозу некаторых беларускіх банкаў, нацвалюта ў 2024 годзе можа аслабнуць да 10%. Аналітыкі BEROC таксама чакаюць, што нават пры адсутнасці шокаў беларускі рубель будзе слабець да кошыка валют - па выніках года знізіцца на 8-9%. Паводле іх прагнозу, пры знаходжанні курсу долара да расійскага рубля паблізу 95-100 расійскіх рублёў за долар, курс долара да беларускага рубля складзе 3,44 беларускага рубля за долар у сярэднім за 2024 год (цяпер - 3,02 рубля). У такім выпадку 100 расійскіх рублёў будуць каштаваць 3,54 беларускага рубля.

У Нацбанку раней заявілі, што бачаць дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі, якія звязаныя ў тым ліку з тым, што ў эканоміцы расце агульная сума "лішніх" сродкаў. Гэта выклікана сярод іншага тым, што насельніцтва і бізнес актыўна набіраюць крэдыты.

Zerkalo.io

нг