Беларускі КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» сайт Саюза палякаў Беларусі znadniemna.pl. Рэдагаваннем гэтага сайта, як і польскага штотыднёвіка «Głos znad Niemna na uchodźctwie», займаецца пара журналістаў з Гродна Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік. У чэрвені мінулага года яны разам з 13-гадовым сынам уцяклі ў Польшчу з-за пагрозы арышту за грамадскую дзейнасць.
Спецслужбы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі заявілі, што «інфармацыйная прадукцыя сайта Znadniemna.pl з'яўляецца экстрэмісцкім матэрыялам». З гэтага часу кожны, хто супрацоўнічае з гэтым выданнем або распаўсюджвае яго інфармацыю, будзе карацца «за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці».
IAR/нг