Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жыхара Маладзечна асудзілі да шасці гадоў зняволення за ахвяраванні Палку Каліноўскага і фонду BYSOL

03.04.2024 10:28
У Мінскім абласным судзе асудзілі 57-гадовага Аляксандра Верасовіча, бацьку дваіх дзяцей.
 .
Аляксандр Верасовіч.Фота з адкрытых крыніц.

Аляксандра Верасовіча абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Справу з 19 сакавіка разглядаў Уладзімір Арэшка.

Згодна версіі абвінавачвання, Аляксандр Верасовіч пераводзіў грашовыя сродкі розным «экстрэмісцкім фармаванням»: з дапамогай PayPal — на рахунак Палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама двума банкаўскіх пераводамі — Фонду салідарнасці BYSOL.

Пракурор запрасіў для Аляксандра шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прызначыў яму суддзя Уладзімір Арэшка.

Вядома, што Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс. У яго двое дзяцей.

spring96.org/вх