Размова пра Алеся Рамановіча і Аляксандра Вайцешыка.
У кватэры затрыманых выламалі дзверы, аднаго з мужчын голага паклалі на падлогу - усё гэта здымалі на відэа.
Мужчын абвінавачваюць у тым, што яны хадзілі на адкрытыя судовы працэсы і занатоўвалі агучаную інфармацыю.
Прапагандыст канала АНТ Андрэй Аляксандраў заявіў, што на адкрытыя судовыя працэсы не можа прыйсці хто заўгодна:
«Унясем яснасць. Суд — не прахадны двор. Калі працэс адкрыты, гэта не значыць, што туды можа прыйсці хто заўгодна і з якімі ўздумаецца мэтамі».
Раней стала вядома пра затрыманне жыхара Брэста Віталя Чопіка, які хадзіў на палітычныя суды. Праваабаронцы паведамлялі, што Віталя пасля затрымання вазілі ў шпіталь са слядамі моцнага збіцця.
вх