На свабоду выйшлі палітвязні, сын і бацька Ягор і Віталь Пракапчукі, паведамляе Тэлеграм-канал dissidentby.
Яны знаходзіліся за кратамі са жніўня 2020 года. У сакавіку 2021 года іх прыгаварылі да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага за ўдзел у пратэстах у Брэсце.
У верасні 2020 года беларускія праваабаронцы прызналі Пракапчукоў палітычнымі зняволенымі.
Ягор адбываў тэрмін у Івацэвічах, а Віталь - у Віцебску.
Бацька і сын выйшлі на свабоду, цалкам адбыўшы тэрміны зняволення.
вс