Украіна прапануе ўвесці забарону на авіятранзіт у Расію і Беларусь, заявіў прэм’ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль падчас сваёй паездкі ў Літву.
«Сёння мы хочам прапанаваць новую ініцыятыву, новыя санкцыі – забарону авіятранзіту ў Расійскую Федэрацыю і Беларусь. Гэтая ініцыятыва заклікана абмежаваць эканамічны патэнцыял агрэсара і ўзмацніць санкцыйны ціск на ворага», – сказаў кіраўнік украінскага Кабінету міністраў падчас прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце.
Пры гэтым Шмыгаль адзначыў, што дамоўленасць аб уніфікаваным прымяненні санкцый, якая была дасягнутая ў студзені 2024 года краінамі Балтыі, робіць іх больш эфектыўнымі і дзеючымі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
вс