Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 446 тыс. чалавек забітымі

06.04.2024 11:01
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 790 чалавек асабовага складу.

За суткі таксама ліквідаваныя 24 танкі, 38 баявых браніраваных машын, 41 артылерыйская сістэма, тры РСЗА, два сродкі СПА, 48 БПЛА, крылатая ракета і іншая тэхніка.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 446 тыс. 690 чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 7 тыс. 57 танкаў, 13 тыс. 497 бронемашын, 11 тыс. 262 артылерыйскія сістэмы, 1 тыс. 32 РСЗА, 26 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 347 самалётаў і 325 верталётаў.

вс