Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь сярод 10 краін свету з самым высокім узроўнем разводаў

07.04.2024 10:24
Беларусь заняла 6-е месца з паказчыкам 3,7 разводы на 1 тысячу чалавек. 
Ілюстрацыйны здымакObraz Steve Buissinne z Pixabay/CC0

Даследаванне праводзіла амерыканская кампанія Petrelli Previtera, якая займаецца пытаннямі сямейнага права. Яе супрацоўнікі падрыхтавалі спіс з дзесяці краін з самым высокім узроўнем разводаў у свеце і паспрабавалі выявіць прычыны гэтага.

У першай пяцёрцы рэкардсменаў па разводах апынуліся Мальдывы, Казахстан, Гуам, Расія і Малдова. Беларусь заняла 6-е месца з паказчыкам 3,7 разводы на 1 тысячу чалавек. Даследчыкі лічаць, што пры насельніцтве ў 9,2 мільёна чалавек такі ўзровень разводаў можа выклікаць трывогу.

Галоўнымі прычынамі развалу шлюбаў у краіне назвалі піццё гарэлкі як частку культуры, што можа прыводзіць да алкагалізму і злоўжыванняў. А таксама такія праблемы, як беспрацоўе, беднасць, гвалт у сям'і і адсутнасць жылля.

Таксама адзначаецца лёгкасць вырашэння разводных пытанняў. Напрыклад, развод па ўзаемнай згодзе можа быць ухвалены на працягу 1-2 месяцаў пры ўмове, што ў шлюбе няма непаўналетніх дзяцей або маёмасных спрэчак.

Крыніца: Наша Ніва