Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Латушка абмяркуе з палітыкамі ЕС магчымасць пакарання Лукашэнкі за злачынствы

08.04.2024 14:37
Павел Латушка выступіць з дакладам на спецыяльным паседжэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
K
Kіраўнік НАУ Павел Латушкаwww.youtube.com/@CabinetBelarus/скрыншот

У Бруселі будуць абмеркаваныя пытанні адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Павел Латушка выступіць з дакладам на спецыяльным паседжэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Група складаецца з прадстаўнікоў 27 краін-членаў Еўрапейскага Саюзу. На сустрэчы палітык раскажа пра «бачанне магчымых напрамкаў прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за здзейсненыя злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў».

«Абмеркаванне пытанняў на высокім палітычным узроўні ў ЕС арганізаванае ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, якія былі дасягнутыя на сустрэчы Кансультацыйнай групы Беларусь-ЕС, што адбылася ў снежні 2023 года ў Бруселі», – гаворыцца ў паведамленні палітыка.

Таксама Латушка правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС Бельгіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

вс