На наваполацкім «Нафтане» працягваюцца затрыманні. Тэлеграм-канал прадпрыемства, звязаны з адміністрацыяй, пахваліўся, што яшчэ аднаго рабочага затрымалі і асудзілі. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Калі меркаваць па сацсетках, то затрыманаму Кірылу Барстоку 29 гадоў. Ён у 2016 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і пайшоў працаваць на «Нафтан». У апошні час працаваў у брыгадзе, якая абслугоўвае ўстаноўка для адной са стадый ачысткі паліва.
На заводзе Кірыл Барсток быў актыўны - выступаў на конкурсах і канцэртах ды быў членам Савета моладзі прадпрыемства. На старонках заводскай газеты яго хвалілі і называлі «таленавітым актывістам».
Маладога чалавека затрымалі больш за тыдзень таму. 28 сакавіка суддзя Зінаіда Балаболава судзіла яго за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». Мужчыну прысудзілі 25 сутак арышту.
Тэлеграм-канал, звязаны з прадпрыемствам, піша, што разглядаецца пытанне пра завядзенне на Кірыла крымінальнай справы за каментары. Таксама паведамляецца, што яго звольняць.
вс