Беларуская Служба

Лукашысты затрымалі беларуску, якая ў 2020 годзе «перашкаджала праезду» машыны ДАІ  

10.04.2024 11:42
Дзяўчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення свабоды.
Наталля Салуккрыніца: «Медыязона»

Звязаны з лукашыстамі Тэлеграм-канал паведаміў пра чарговае затрыманне за ўдзел у мірных акцыях пратэсту 2020 года. На гэты раз затрымалі Наталлю Салук.  

На «пакаяльным» відэа сілавікоў дзяўчына кажа, што ў жніўні і верасні 2020 года яна наведвала несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, «у тым ліку выходзіла на праездную частку і перашкаджала руху службовага транспарту ДАІ».

Лукашысты таксама паведамляюць, што супраць яе распачатая крымінальная вытворчасць. Наталлі Салук пагражае да 5 гадоў пазбаўлення свабоды, інфармуе «Медыязона».

вс