Беларуская Служба

Гродзенскага святара асудзілі за экстрэмізм

10.04.2024 15:06
Паўла Гедройця, настаяцеля касцёлаў у вёсцы Галынка і Пярстунь Гродзенскага раёна, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
 .
Павел Гедройць. dialog1994.by

Пра гэта напісаў Telegram-канал «Гродненские сливы», які спрабуе дыскрэдытаваць святароў.

Гедройцю за захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі канала «Кропка» ў Facebook прызначылі 1200 рублёў штрафу, паведамляе Telegram-канал «Суды, затрыманні. Гродна і вобласць».

Вядома, што Паўла Гедройця канфіскавалі мабільны тэлефон. Таксама канал паведаміў пра «бандэраўскія песні», якія нібыта падабаюцца святару, і пра тое, што калегі пабаяліся прыйсці да яго на пасяджэнне.

Судзілі Паўла ў сярэдзіне сакавіка.

вх