Беларуская Служба

Пункт пропуску «Мядзінінкай» цалкам аднавіў працу

18.04.2024 16:23
Сёння ноччу ў пункце пропуску загарэўся аўтамабіль з кантрабанднымі цыгарэтамі.
Пункт пропуску "Мядзінінкай"крыніца: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы/Valstybės sienos apsaugos tarnyba

Пункт пропуску «Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы поўнасцю аднавіў працу пасля начнога пажару. З 13:30 літоўскія памежнікі і мытнікі сталі прапускаць усе віды транспартных сродкаў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. 

Сёння ноччу ў пункце пропуску загарэўся аўтамабіль Porshe Cayenne з кантрабанднымі цыгарэтамі. Пажар здарыўся падчас праверкі машыны. У выніку згарэў аўтамабіль, надглядальны ангар мытнікаў, пашкоджаны адміністрацыйны будынак. Рух у пункце пропуску быў прыпынены на час ліквідацыі наступстваў. 

Раніцай у «Мядзінінкай» пачалі афармляць транспартныя сродкі на выезд з Літвы. Затым сталі прапускаць аўтобусы і грузавікі на ўезд з Беларусі. З 13:30 пункт пропуску цалкам аднавіў працу.

вс