Беларуская Служба

У ЦВК прызначылі сілавіка

19.04.2024 18:59
Членам Цэнтральнай выбарчай камісіі стаў намеснік начальніка Акадэміі МУС.
Аляксей Башанфота: БелТА

Першы намеснік начальніка Акадэміі МУС Аляксей Башан прызначаны членам Цэнтральнай выбарчай камісіі. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка. 

Башан - палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, прафесар. Яго кандыдатуру ў ЦВК рэкамендавалі прэзідыумы Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. 

Па законе, на прафесійнай аснове ў ЦВК працуюць толькі старшыня і сакратар. Астатнія члены камісіі працуюць на грамадскіх пачатках, паведамляе “Наша Ніва”.

вс