Падкантрольны апрычнікам рэжыму Тэлеграм-канал «ГУ БАЗА» паведаміў пра затрыманне інжынера, які публікаваў у сеціве свае вершы.
«У дэструктыўных тэлеграм-каналах пакідаў негатыўныя каментары. У сваім Інстаграм-акаўнце публікаваў вершы з негатыўным зместам. За свае дзеянні цяпер затрыманы супрацоўнікамі міліцыі», – гаворыць мужчына на відэа, якое яго прымусілі запісаць.
У паведамленні канала «ГУ БАЗА» зазначаецца, што фрагменты вершаў мужчыны нібыта нельга паказаць «з-за распальвання нянавісці і абразаў». Аднак на тых скрыншотах, якія канал усё ж такі апублікаваў, бачна, што ён пісаў вершы пра свабоду і чаканне пераменаў у Беларусі.
Сілавікі прымусілі інжынера напісаць і зачытаць кароткі верш пра сваё затрыманне, паведамляе «Белсат».
вс