Беларуская Служба

Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»

21.04.2024 12:01
46-гадовы Уладзімір Нікіцін з'язджаў у Польшчу, але ўрэшце вярнуўся.
Уладзімір Нікіцінфота: Фэйсбук

Уладзіміру Нікіціну 46 гадоў. Ён мінчук, у 2000-м скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Кіраванне продажамі», паведамляе Наша Ніва. А ў 2009-м годзе Уладзімір паступіў у Расійскую акадэмію народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расіі на магістратуру ў галіне фінансаў, якую скончыў у траўні 2011-га. Кар'еру фінансавага аналітыка мужчына пачаў у кампаніі VDS у 2004-м. Уладзімір таксама вёў трэнінгі і адукацыйныя курсы па кіраванні фінансамі для кампаніяў. Апошняе вядомае месца працы мужчыны — фінансавы кантралёр у Belkanton Group, буйной кампаніі-дыстрыб'ютары канцылярскіх тавараў, якая, сярод іншага, валодае сеткай крамаў Афістон і часопісам Office Life.

Мяркуючы па ягоным Linkedin, не пазней за ліпень 2023-га Уладзімір звольніўся і пераехаў жыць у Польшчу. Імаверна, яго затрымалі па вяртанні ў Беларусь. Дзейнасць ІП Уладзіміра прыпыненая з 5 лістапада 2023-га года. Дата затрымання мужчыны невядомая.

Суд над Уладзімірам пачнецца 29 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе. За «заклікі да санкцыяў» мужчыне пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі. Сутнасць абвінавачання невядомая.

ав/НН

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 255 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы

21.04.2024 09:18
«Я, напэўна, проста памру тут». Праваабронцы паведамляюць, хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі.