Беларуская Служба

За першы квартал ВУП Беларусі вырас на 4,1 працэнта

22.04.2024 09:20
Тэмпы эканамічнага росту аказаліся нават вышэйшымі за планы ўрада, які сёлета чакае павелічэння ВУП на 3,8%.
Фото ілюстраційне Домена публічна https://pxhere.com/pl/photo/1588945

Паколькі на знешніх рынках справы ідуць не вельмі добра, беларускія ўлады, здаецца, вырашылі забяспечыць выкананне сваіх планаў за кошт стымулявання ўнутранага попыту. Прынамсі на гэта намякае свежая статыстыка ад беларускага Нацбанка, піша belmarket.by.

Сёлета за сакавік шырокая грашовая маса вырасла амаль на мільярд рублёў. На 1 красавіка яна склала 76,65 трлн рублёў. Асабліва трывожна выглядаюць тэмпы росту колькасці наяўных грошай. Узмацняць жорсткасць палітыкі ўлады не збіраюцца. Затое, падобна, збіраюцца ўзмацняць жорсткасць сістэму рэгулявання цэнаў.

За першыя два месяцы гэтага года беларускі экспарт склаў 6,2 млрд долараў і павялічыўся ўсяго на 1,5% (урад сёлета планаваў яго рост у 7,6%). Пазіцыі на расійскім рынку Беларусь губляе, а кошты на беларускі экспарт падаюць.

Лішнія грошы ціснуць на рынак і з гэтым трэба нешта рабіць. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю ужо заявілі, што ў дадатак да уведзеных раней мер па абмежаванні росту цэнаў улады рыхтуюць праграму дзеянняў па іх стабілізацыі.

вх