Беларуская Служба

Беларускі рэжым усё больш шчыльна супрацоўнічае з азіяцкімі дыктатарамі

23.04.2024 14:04
Лукашэнка працягвае шукаць сяброў сярод такіх жа недэмакратычных рэжымаў.
 .  .
Сцяг Кітая. Ілюстрацыйны здымак.Фота: PAP/EPA/CLEMENS BILAN

BELPOL атрымаў доступ да дакументацыі, якая паказвае збліжэнне беларускага рэжыму з азіяцкімі дыктатурамі – паведамляе Белсат. Гэта дакумент для службовага карыстання.

Апынуўшыся ў ізаляцыі ад усяго цывілізаванага свету, Лукашэнка працягвае шукаць сяброў сярод такіх жа недэмакратычных рэжымаў. Напрыклад, тавараабарачэнне паміж Беларуссю і Кітаем за год вырасла на адну трэцюю. Згадваецца запуск спецыяльнага каналу для падсанкцыйных тавараў, фактычна гэта схема абыходу Беларуссю заходніх санкцый пры дапамозе Кітая. Таксама сталі больш актыўнымі адносіны з Паўночнай Карэяй. За гэтым таксама стаяць інтарэсы Кітая. Гаворыць эксперт па нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін.

- Гэта жаданне Лукашэнкі пастаяць побач з дарослымі дзядзькамі. Калі мы паглядзім на агучаны спіс «восі зла»: Кітай, Іран, Паўночная Карэя – гэта краіны з ядравай зброяй. Такая мара: будуць казаць – не «Кітай, Расія, Паўночная Карэя і Іран», будуць казаць «Кітай, Паўночная Карэя, Расія і Беларусь».

Такім чынам, Пекін намагаецца стварыць няпісаны альянс аўтарытарных рэжымаў.

Белсат

нг