Беларуская Служба

Эдуарда Бабарыку судзяць па новай крымінальнай справе

09.07.2024 15:02
Летась у ліпені Эдуарда Бабарыку асудзілі на 8 гадоў зняволення. 
Эдуард Бабарыка падчас судуфота: БелТА

Эдуарда Бабарыку судзяць паводле артыкула «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» - піша Радыё Рацыя. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення. Справу разглядае Павал Карцінін.

Летась у ліпені Эдуарда Бабарыку асудзілі на 8 гадоў зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Палітвязню не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачванні – паўтара года.

Тэрмін пакарання палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.

нг