Беларуская Служба

Каардынацыйная рада 3-га склікання прыняла статут у новай рэдакцыі

09.07.2024 15:50
Бліжэйшым часам будзе абраны Спікер.
.
.ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

«За» прагаласавала 58 дэлегатаў, што больш за 2/3, ці 81.7% ад 71 – колькасці асоб, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Статутам прадугледжваецца:

- Магчымасць сумяшчэння пасады ў АПК і мандату дэлегата КР (акрамя выпадкаў, калі дэлегат займае пасаду ў КР).

- Абранне спікера, віцэ-спікера, сакратара простай большасцю (іншыя пасады абіраюцца праз рэйтынгавую сістэму).

- Абмежаваныя правы і функцыі Нарады Фракцый – усе пытанні, акрамя асобных, прымаюцца агульным складам.

- Прадугледжана магчымасць прыцягваць да працы памочнікаў.

- Пераход з фракцыі ў фракцыю ці выхад з фракцыі.

Поўная версія статуту будзе хутка апублікавана ў каналах КР.

паводле ТГ Каардынацыйнай рады

нг