Беларуская Служба

На мастацкі музей у Пецярбургу склалі пратакол за лозунг «Жыве Беларусь»

18.07.2024 17:01
Гаворка ідзе пра карціну «Фестываль», аўтарам якой зʼяўляецца мастак Сяргей Грыневіч.
 ,
Карціна «Фестываль», на якую склалі пратакол / Сяргей Грыневічeuroradio.fm/скрыншот

У Санкт-Пецярбургу пратакол за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі склалі на музей сучаснага мастацтва «Эрарта«. Прычынай стаў лозунг «Жыве Беларусь», паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на тэлеграм-канал кіраўніцы абʼяднанай прэс-службы судоў горада Дарʼі Лебедзевай.

У матэрыялах справы сцвярджаецца, што 6 траўня музей сучаснага мастацтва «Эрарта« арганізаваў «публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі». Гаворка ідзе пра карціну «Фестываль«, дзе паказваецца танец людзей у народных касцюмах, а побач з імі – тры мужчыны ў строгіх дзелавых касцюмах. Пад выявай зроблены чырвоны надпіс «Жыве Беларусь».

Эксперты вырашылі, што гэты лозунг быў сімвалам 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30-й пяхотнай дывізіі Вафен-СС нароўні з нацысцкім прывітаннем. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд.

Аўтарам карціны зʼяўляецца мастак Сяргей Грыневіч. Ён намаляваў яе яшчэ ў 2014 годзе
Дарэчы, у снежні 2019-га Уладзімір Пуцін зняў забарону на выкарыстанне нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі ў навуцы, мастацтве і літаратуры, калі пры гэтым няма прапаганды і апраўдання нацызму. Перад тым, як паведамлялася, расійскія суды былі проста перагружаныя такімі справамі.

аз

Стаў вядомы дыягназ Паліны Шарэнды-Панасюк

18.07.2024 13:00
Сваякі палітзняволенай даведаліся пра яе хваробу.

У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»

18.07.2024 16:01
Працэс у закрытым рэжыме будзе весці Сяргей Хрыпач, вядомы сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах.