Беларуская Служба

У Расіі ўхвалены праект дамовы аб агульным энергарынку з Беларуссю

21.07.2024 08:14
Агульны рынак энергарэсурсаў будзе заснаваны на расійскім досведзе і заканадаўстве.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: shutterstock.com

Расійскі ўрад ухваліў прадстаўлены Мінэнерга РФ праект дамовы з Беларуссю аб фармаванні аб'яднанага рынка электраэнергіі. Паведамляецца, што праект пачне функцыянаваць да 2027 года.

Раней старшыня камітэта Дзярждумы РФ па энергетыцы Павел Завальны паведамляў, што агульны рынак энергарэсурсаў Саюзнай дзяржавы будзе заснаваны на расійскім досведзе і заканадаўстве. Па словах парламентарыя, у пытанні энергарэсурсаў у Расіі значна больш напрацовак.

Паводле The Экономист

нг