Дарагія чытачы, ад сёння, 1 жніўня, сайт «Белсату» часова прыпыняе сваю працу праз тэхнічныя праблемы, якія мы стараемся як мага хутчэй вырашыць, пішуць у сацсетках тэлеканалу і прапануюць сачыць за навінамі менавіта ў сацсетках.
«Мы працягнем працаваць для вас. Кожны дзень мы будзем рабіць якасную аналітыку, шукаць цікавых герояў, каб паразмаўляць з імі і прапанаваць вам фантастычныя інтэрв’ю, якія даўно ўжо варта было б сабраць у кнігу (акурат, мабыць, цяпер і настаў час заняцца гэтым), а таксама здабываць для вас эксклюзівы. Сачыце за нашымі старонкамі ў сацыяльных сетках, дзе мы будзем публікаваць для вас матэрыялы. Мы абавязкова вернемся да вас па прывычным адрасе – belsat.eu».
Праблемы з доступам да сайта - гэта чарговы этап змен у «Белсаце», ініцыяваных новым кіраўніцтвам Польскай тэлевізіі.
ав