Беларуская Служба

Што адбываецца на памежных пераходах з Польшчай і Літвой?

02.08.2024 08:13
Найбольш складаная сітуацыя на мяжы з Польшчай.
ІлюстрацыяФота: CC0 Domena publiczna https://pxhere.com/pl/photo/1044788

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на раніцу 8:00 у чарзе стаяць 69 аўтобусаў і 550 легкавікоў. Такой інфармацыяй падзяліўся Дзяржпагранкамітэт.

У пунктах пропуску на мяжы з Літвой: у «Каменным Логу» перад зонай чакання стаяць 220 аўто і 11 аўтобусаў, 760 грузавікоў; у Беняконях — 200 легкавікоў і 910 грузавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма зусім. Стаіць 345 грузавікоў.

Нагадаем, Эстонія, Літва і Латвія забаранілі ўезд аўто на беларускіх нумарах.  Забарона была ўведзена ў рамках чарговага пакета санкцый ЕС.


вх


Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах

17.07.2024 13:07
Пасля 18 студзеня аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, не змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Літвы.