Беларуская Служба

Мастаку Аляксею Кузьмічу пагражае дэпартацыя з Францыі ў Беларусь

02.08.2024 12:32
За чарговую акцыю - спробу раскапаць у Францыі магілу ван Гога, - яму прысудзілі 3 тыс. еўра штрафу і месяц умоўнага зняволення. 
Аляксей Кузьмічкрыніца: акаўнт А.Кузміча ў «Фэйсбуку»

Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч знаходзіцца не ў СІЗА, а ў дэпартацыйным цэнтры. За чарговую акцыю - спробу раскапаць у Францыі магілу ван Гога, - яму прысудзілі 3 тыс. еўра штрафу і месяц умоўнага зняволення. 

«Прысудзілі... дэпартацыю ў краіну паходжання, то бок у Беларусь, — піша ў «Фэйсбуку» давераная асоба Аляксея Кузьміча. — Цяпер Аляксей знаходзіцца ў дэпартацыйным цэнтры Le Mesnil-Amelot Centre de Rétention Administrative CRA N°3, які, па сутнасці, з'яўляецца турмой, дзе знаходзяцца зняволеныя, якія адбылі пакаранне ў калоніі і чакаюць адпраўкі дадому». 

Адвакаты працуюць над тым, каб не дапусціць дэпартацыі палітуцекача ў Беларусь, дзе ён можа трапіць пад рэпрэсіі, паведамляе «Еўрарадыё». 

Мастак-акцыяніст пакінуў Беларусь пасля выбараў 2020 года. За мяжой ён таксама праводзіў правакацыйныя перформансы. Напрыклад, у Францыі спрабаваў пранікнуць у Елісейскі палац з бутэлькай, «якая нагадвала кактэйль Молатава», быў затрыманы. Восенню 2023 года Кузьміч вяртаўся ў Беларусь, а пазней паспяхова з'ехаў за мяжу. У снежні мінулага года прыехаў зноў і ледзь не быў арыштаваны. З цяжкасцю яго ўдалося эвакуяваць у пачатку 2024 года.

вс